Get Mystery Box with random crypto!

Школа скончылася! Дзякуй усім за ўдзел! Зараз настаўнікі за | Школа відэаблогера

Школа скончылася! Дзякуй усім за ўдзел!

Зараз настаўнікі займаюцца аналізам апошняга задання і падвядзеннем вынікаў школы. Празнаемся, што ўдзельнікаў значна больш, чым мы планавалі, таму пераможцы «Школы відэаблогера» будуць абвешчаныя да 20 студзеня 2023 года

Якімі б не былі вынікі, памятайце, што вы ўжо перамаглі. Кожны, хто дайшоў да канца, атрымае адмысловы сертыфікат.

Калі мы з вамі яшчэ не звязаліся, а ў вас ёсць запыт на фідбэк, напішыце, калі ласка, на пошту праекта
info@videobloger.online з тымі пытаннямі, якія ў вас ёсць. Мы будзем намагацца адказаць усім, хто прайшоў школу да канца.

Але галоўная парада ад нас - не спыняйцеся! Мы рады, што столькі беларусаў гатовы рабіць беларускі ютуб лепшым!