Get Mystery Box with random crypto!

Новыя беларускамоўныя каналы, дзякуючы “Школы відэаблогера“ | Школа відэаблогера

Новыя беларускамоўныя каналы, дзякуючы “Школы відэаблогера“

Удзельніца “Школы відэаблогера“ Яна Карслян распавяла ў інтэрв'ю, як дзякуючы нашаму праекту стварыла свой беларускамоўны канал “Янахімічыла“, які за чатыры тыдні існавання і два відэа набраў больш за 700 падпісчыкаў:

“Я спачатку думала дзесьці праз год стварыць [канал]. Бо цяпер нарадзілася дзіця. І мне падавалася, што будзе цяжка і з дзіцём, і з працай. Бо тут, у ЗША, няма дэкрэту. Але пайшла ў “Школу відэаблогера“. А ў гэтай школе ўмова, што на наступны ўрок пераходзіш, калі зробіш заданне. А заданні, напрыклад, такія: стварыце канал, стварыце кароткі ролік. Кожны тыдзень заданні. Так я і стварыла гэты відэаканал як умову ўдзелу ў школе“.

Нам вельмі прыемна, што на беларускім ютубе з'яўляюцца новыя твары, якія выстрэльваюць і адразу дамагаюцца поспеху. Мы таксама бачым і выдатны кантэнт ад нашых удзельнікаў, які пакуль не знайшоў сваю аўдыторыю.

Працягвайце рабіць свае відэа, у вас усё атрымаецца!