Get Mystery Box with random crypto!

Кіраўнік «Школы відэаблогера» Максім Беразінскі адказаў на ваш | Школа відэаблогера

Кіраўнік «Школы відэаблогера» Максім Беразінскі адказаў на вашыя пытанні

Шмат карыснай інфармацыі па спасылцы. Доступ толькі для ўдзельнікаў праекту.

Галоўныя думкі:

Як мы будзем выбіраць пераможцаў праекта?
Відэа ацэньваюць выкладчыкі, якія потым і будуць курыраваць пераможцаў і дапамагаць развіваць канал. Кожны з настаўнiкаў праглядае відэа, а потым адбываецца калектыўнае абмеркаванне. Мы пакуль не давалі разгорнутыя адзнакі – хочацца зразумець, як чалавек здольны на дыстанцыі прагрэсіраваць, зыходзячы з атрыманага матэрыялу. Аднак такія размовы плануюцца. Не абяцаем, што з усімі, але калі не на званок, дык на пісьмовую кансультацыю могуць разлічваць дакладна ўсё. Пры гэтым мова, на якой вы ведзяце канал, не будзе мець вырашальнага значэння.

Якім будзе фінальнае заданне?
Выпускны ролік - гэта поўны фрыстайл. Вы можаце зрабіць любую тэму з любым хронам. Задача - паказаць усе свае лепшыя якасці і прагрэс, якога ўдалося дабіцца пасля праслухоўвання курсу.

Як націснуць на ютуб наконт беларускай мовы?
Галоўнае, каб беларусы больш рабілі кантэнта на беларускай мове, а іншыя беларусы гэты кантэнт глядзелі. Менавіта гэта стане сігналам для ютуба, што беларускую мову трэба дадаць да спісу 44 іншых моў. Усё ў нашых руках.

Якая аўдыторыя ў беларускага сегмента ютуба?
Больш за 85 працэнтаў беларусаў, якія падключаны да інтэрнэту, выкарыстоўваюць ютуб, гэта значыць гаворка пра 6.5 млн карыстальнікаў. Ці варта арыентавацца на Расію/Украіну? Кожны выбірае сам.

Як працуюць алгарытмы ютуба?
Вельмі важна спалучэнне клікабельнасці карцінкі (CTR) і дагляду відэа. Калі шмат людзей клікаюць па вашай вокладцы і больш за 50 працэнтаў даглядаюць ролік - значыць, вы робіце класны кантэнт, і канал паляціць. Калі так не выходзіць, то трэба эксперыментаваць з кантэнтам, вокладкамі, загалоўкамі.