Get Mystery Box with random crypto!

Зніжка за мову. Вельмі цікавая гісторыя здарылася ў мяне цяпе | Асветніцкае Шмаравідла

Зніжка за мову.

Вельмі цікавая гісторыя здарылася ў мяне цяпер.

Ведаеце чаму сюды амаль нічога не публікую? У мяне куча недапісаных пастоў з-за сумненні ў маіх ведах мовы. Так страшна ганьбіцца перад вамі...

Але гэтая сітуацыя прымусіла мяне ўбачыць гэтыя недапісаныя пасты інакш - яны існуюць! Гэта ўжо важна.
Я магу памыляцца, магу трошкі ганьбіцца. Але калі я наогул нічога не буду рабіць, я ні да чаго і не прыйду.

Пра што сама гісторыя?
Зайшоў да мяне ў @kalilaskame хлопец, я пачула беларускую мову, глыбока набрала паветра і пачала кансультаваць яго на мове.
Пасля ўсяго ў нас адбыўся прыкладна такі дыялог:
—Я хачу зрабіць вам зніжку за тое, Што вы размаўляеце на беларускай мове.
—Лепшая зніжка - гэтя тое, што вы гэта шануеце і разумееце.

І ён заплаціў поўную суму, адмовіўся ад зніжкі.

Адчуваю неверагодны прыток энергіі і цяпла.
Эй, гэта ж не толькі для мяне важна!
Чалавек ацаніў мой парыў адукоўваць на мове!
І ў мяне бо сапраўды ўсё атрымалася!

Радуюся. Гэта неверагодна.