Get Mystery Box with random crypto!

Пазнаёмімся? Я ведаю вельмі шмат пра сэкс і сэксуальнасць. Я | Асветніцкае Шмаравідла

Пазнаёмімся?

Я ведаю вельмі шмат пра сэкс і сэксуальнасць. Я вучылася на розных курсах, паглядзела мноства вэбінараў і паўдзельнічала ў кучы марафонаў. Чытала артыкулы, кнігі. І працягваю усё гэта рабіць нават цяпер.

Калі я задумалася аб вывучэнні беларускай мовы, я зразумела, што магу сумясціць прыемнае з карысным: вучыць мову і дзяліцца карыснай інфармацыяй з людзьмі, якія любяць сэкс і беларускую мову.

Спадзяюся, з часам вашыя веды будуць станавіцца глыбей, вы зможаце знайсці тут карысную і каштоўную інфармацыю, а я вывучу мову, каб смела ёй карыстацца!