Вульва падчас узбуджэння Калі па пенісу амаль заўсёды можна п | Асветніцкае Шмаравідла
Вульва падчас узбуджэння
Калі па пенісу амаль заўсёды можна пабачыць узбуджэнне, то па клітару і па вульве гэта не так проста. Але яна таксама змяняецца ў адказ на стымуляцыю.
Вялікія палавыя вусны пачынаюць "разыходзіцца", трохі прыадчыняючы зону ўвахода ў вагіну.
Малыя палавыя вусны брыняюць, могуць ружавець ці станавіцца цямнее.
Галоўка клітару можа агаляцца, ці наадварот хавацца пад капюшонам.
Уваход у вагіну можа прыадчыняцца, змяняць колер, на ім і нават на малых палавых вуснах можа выступаць змазка. Яна можа быць бялявай ці празрыстай, колькасць выдзялення таксама можа быць розным.
Клітар, як і член, эрэгіруе. Ён напаўняецца крывёю, становіцца болей. Гэта можа быць не так добра бачна, таму што асноўная частка клітару знаходзіцца ўнутры, але ў некаторых павялічэнне добра бачна і па галоўцы.