Лубрыканты з алеем у складзе Часта чую, што гэта найлепшае, ш | Асветніцкае Шмаравідла
Лубрыканты з алеем у складзе
Часта чую, што гэта найлепшае, што можна ўзяць для адчувальнай мікрафлоры. Але гэта не так. Алей — гэта камедагенны інгрэдыент лубрыканту. Гэта азначае, што ён можа забіваць скуру, у тым ліку і такую тонкую, як на слізістай вульвы. Часта такія лубрыканты рэальна маюць добры склад, таму што алей дастаткова слізкі і прыемна густы пры пакаёвай тэмпературы. Не трэба дадаваць нічога лішняга — алей ужо па кансістэнцыі падыходзіць як лубрыкант.
Але трэба памятаць, што не кожны алей будзе слізкі падчас сэксу, некаторыя будуць скочвацца, перашкаджаць слізгаценню. Гэта прычына, чаму нельга ўзяць любы алей і выкарыстоўваць як лубрыкант.
Калі ж робяць алейныя змазкі, склад падбіраецца так, каб усё было слізкім.
Але што па бяспецы?
Я ўжо нагадала, што алей камедагенны. Таму зусім не ўсе застаюцца задаволены такімі лубрыкантамі. Некаторыя атрымліваюць запаленні і непрыемныя адчуванні ў вобласці слізістай.
Таму як самы ўніверсальны лубрыкант я адразу называю водны. Але калі вы жадаеце нешта з алеем у складзе, напрыклад, каб была магчымасць яго выкарыстоўваць яшчэ і для масажа, памятайце, што трэба абавязкова пасля сэксу змыць гэты лубрыкант.