Get Mystery Box with random crypto!

Sapraudny Belarus

Лагатып тэлеграм-канала sapraudny_belarus1 — Sapraudny Belarus S
Лагатып тэлеграм-канала sapraudny_belarus1 — Sapraudny Belarus
Адрас канала: @sapraudny_belarus1
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 1
Апісанне з канала

Канал СБНШ (Саюз Беларускага Нацыянальнага Шчыта)
Знайшлі памылку, ці хочаце зьвязацца з намі? - @Partyzansupp_bot
Ютуб: https://youtube.com/channel/UCO8YYPY2GA-LNj86Hn8LYzg
Цік ток: tiktok.com/@sapraudny_belarus2

Ratings & Reviews

3.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

2

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 2

2023-01-17 19:04:38
Такія пасты посьцяць расейскія СЬМІ

Застаецца толькі здагадвацца, што яны там паляць...
23 views16:04
Адкрыць / каментаваць
2023-01-17 18:49:41
Ва Ўкраіне пачалі зьбіраць подпісы пад пэтыцыяй аб разрыве дыпляматычных дачыненьняў зь Беларусьсю

Калі будзе 30 тыс. подпісаў, то пэтыцыю павінен будзе разглядзець прэзыдэнт.
20 viewsedited  15:49
Адкрыць / каментаваць
2023-01-17 16:09:38
Адстаўку Арастовіча прынялі ў офісе прэзыдэнта Ўкраіны.

Пра гэта паведаміў прэс-сакратар прэзыдэнта Сяргей Нікіфараў у камэнтары газэце «Україньска правда».

Дарадца Ўладзімера Зяленскага напісаў заяву на звальненьне пасьля скандалу, які выйшаў зь ягонага камэнтара пра ўдар па доме ў Дніпры. Ён заявіў, што ракету, якая ўпала на будынак, нібыта зьбіла ўкраінская супрацьпаветраная абарона, яго абверглі ў Мінабароны Ўкраіны.
19 views13:09
Адкрыць / каментаваць
2023-01-17 16:02:04
Сёньня Алег Войнаў быў узяты на пасаду ў міністэрстве юстыцыі, да гэтага ён працаваў у міністэрстве абароны.

Але нагадаю той факт, што нарадзіўся ён у ўкраінскім Дняпры. У пачатку расейскага ўварваньня ягоныя сваякі запісалі да яго відэа-зварот, у якім прасілі яго не ваяваць супраць радзімы.

Трагедыю ў Дняпры Алег ніяк не пракаментаваў, напэўна таму і атрымаў ад вусатага новую пасаду.
18 views13:02
Адкрыць / каментаваць
2023-01-17 15:39:27
Цікавы факт. Артыкулаў у Беларускай вікіпэдыі больш чым у Азэрбайджанскай. Першае дасягненьне?
17 viewsedited  12:39
Адкрыць / каментаваць
2023-01-17 15:27:24
17 студзеня 1732 года нарадзіўся Станіслаў ІІ Аўгуст Панятоўскі — апошні кароль польскі і вялікі князь літоўскі
16 views12:27
Адкрыць / каментаваць
2023-01-17 15:15:45
Міністар інфармацыі Ўладзімір Пярцоў у этэры праўладнага СЬМІ прызнаўся, што ў яго ёсьць цэлая папка са скаргамі на Азаронка

«На нашіх каналах я бы хотел ізьбежать этой історіі, хотя на Грішу Азаренка у меня вот такая папка. Буду уходіть на пэнсыю – подарю ему», – заявіў Пярцоў.

Таксама ён сказаў, што ўсе скаргі нібы «напісаныя як пад капірку» і прыходзяць з-за мяжы.

«Я бы не хотел дойті до того, чтобы указывать Гріше Азаренку, что ему говоріть, как пісать», – дадаў Пярцоў.
13 views12:15
Адкрыць / каментаваць
2023-01-17 15:10:23
Каля 11 тысяч расейскіх вайскоўцаў знаходзяцца ў Беларусі, лічыць кіраўнік памежнай службы Ўкраіны.

«Аднак гэтая лічба штодня мяняецца, бо зараз адбываецца ратацыя падразьдзяленьняў РФ», – заявіў кіраўнік памежнай службы Ўкраіны Сяргей Дайнэка

Паводле яго, 2-я мотастралковая дывізія «выходзіць на тэрыторыю Расеі ў Варонескую і Белгародзкую вобласьці, а ёй на замену прыходзіць 6-я мотастралковая дывізія».

Дайнэка падкрэсьліў, што працы па інжынэрным уладкаваньні мяжы зь Беларусьсю не спыняюцца.
12 views12:10
Адкрыць / каментаваць
2023-01-17 14:49:06
Штурм пид..скіх пазіцый пад Бахмутам

Нашы ваяры з батальёна «Волат» як ільвы ўступілі ў блізкі бой з акупантамі!
Уварваліся на пазіцыі і знішчылі ворага, калі сволачы здымалі адзенне і абутак з загінуўшых раней герояў ЗСУ.
Туды расейскім марадзёрам і дарога!

Жыве Беларусь і Слава Украіне!
12 views11:49
Адкрыць / каментаваць
2023-01-17 14:47:25
У Беларусі прызналі» экстрэмістычнай ” яшчэ адну кнігу па гісторыі Кніга”» выкліканыя ”І Заняволеныя” Алеся Смаленчука зьявілася на сайце Мінінфарма з памылкамі ў назьве - » выкліканыя ” і ” заняволеныя» https://medіazona.by/news/2023/01/17/book
11 views11:47
Адкрыць / каментаваць