Get Mystery Box with random crypto!

​​ Прадстаўнікі Штаба Паспалітага рушэньня правялі шэраг сус | Паспалітае рушэньне

​​ Прадстаўнікі Штаба Паспалітага рушэньня правялі шэраг сустрэч зь беларускімі палітычнымі сіламі.

У Вільне адбылася сустрэча са Сьвятланай Ціханоўскай. У ходзе размовы былі прэзентаваны нашыя мэты і пляны, абмеркаваны магчымая стасункі і моманты для супрацы.

Таксама, у Вільні, прадстаўнікі Паспалітага рушэньня сустрэліся зь кіраўніком фонду Bysol Андрэем Стрыжаком. Падчас размовы былі абмеркаваны магчымасьці для збору сродкаў на дзейнасьць арганізацыі праз плятформу фонду.

У Варшаве прадстаўнікі Штаба Паспалітага рушэньня наведалі офіс Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня і правялі сустрэчу з Паўлам Латушкам. У яе рамках былі дасягнуты дамоўленасьці па пэўных момантах супрацы і будучага ўзаемадзеяньня.

Адзначым, што ад самага пачатку сваёй дзейнасьці, Паспалітае рушэньне пазітыўна ставілася да кантактаў з усімі беларускімі сіламі. Мы разглядаем магчымае ўзаемадзеяньне з рознымі палітычнымі і грамадзкімі суб'ектамі, калі вынікам гэтых зносін будзе рэальная праца і дапамога ў пастаўленых намі мэтах.