Get Mystery Box with random crypto!

Уладзімір Зяленскі даручыў правесці праверку гатоўнасці ва ўкр | Рудабельская паказуха

Уладзімір Зяленскі даручыў правесці праверку гатоўнасці ва ўкраінскіх абласцях на выпадак, калі з боку Беларусі будуць наступаць войскі

Пра гэта распавёў сакратар РНБА Украіны Аляксей Данілаў. Па словах сакратара, Зяленскі сабраў стаўку галоўнакамандуючага, дзе абмяркоўвалася ў тым ліку і пытанне Беларусі.

Данілаў паведаміў, што ўсе, хто ўдзельнічаў у сустрэчы, давалі ацэнку таго, што адбываецца: казалі пра стан арміі Беларусі, пра колькасць расейскіх вайскоўцаў на тэрыторыі краіны і іх магчымыя планы.

З Беларуссю мяжуюць Валынская, Ровенская, Жытомірская, Кіеўская і Чарнігаўская вобласці Украіны. У Менску, дарэчы, не раз запэўнівалі, што не збіраюцца весці баявыя дзеянні супраць Украіны.

У той жа час адыёзны гомельскі ваенкам Андрэй Крываносаў анансаваў у рэгіёне мабілізацыйныя вучэнні. Яны распачнуцца 22 чэрвеня – у гадавіну пачатку Вялікай айчыннай вайны.

Крыніца: ГОВОРИТЬ ВЕЛИКИЙ ЛЬВІВ, Гомельская праўда