Get Mystery Box with random crypto!

Вітаю вас, шаноўнае спадарства! ⠀ Хачу запусьціць праект, у як | Дапаможнік па беларускай мове

Вітаю вас, шаноўнае спадарства!

Хачу запусьціць праект, у якім можа ўзяць удзел кожны ахвотны! Вы ўжо добра ведаеце, кал вы тут, што я раблю карткі для навукі беларускае мовы. Але аднаму іх рэдагаваць немагчыма, таму я й запрашаю ўвесь люд паспаліты ды ахвотны да гэтае справы! На вялікі жаль, карткі створаны для праграмы, каторай няма на iOS. Але маю гэта выправіць як мага хутчэй.

Што ад вас трэба? Проста вучыць мову з дапамогай гэтых картак, якія ўкладзены паводле літаратуры (часьцей за ўсё даваеннай). І калі вы ўбачыце ў часе навучаньня памылку друку, ці нешта яшчэ падобнае, дык скрыньце гэта ды адсылайце мне ці сюды:
@mihaskazbielarusi

Ці ў Інстаграм: @carkasau.

Пасьля мае задачы будуць наступнымі:

1. Адрэдагаваць гэтыя карткі;
2. Зрабіць магчымасьць карыстацца імі на iOS.

Таму буду рады ўсім ахвотным! Усё, што ад вас трэба, дык гэта пачаць чытаць інструкцыю (у замацаваных). Падрабязнасьць напісаныя там, таму, думаю, вы зразумееце, як працуюць гэтыя карткі!

Дарэчы, буду вельмі рады калі вы пашырыце гэта допіс, каб як мага большая колькасьць мела магчымасьць узяць удзел!