Get Mystery Box with random crypto!

Расклад спаборніцтваў у бегу на доўгія дыстанцыі ў Беларусі 1 | РобімНогі

Расклад спаборніцтваў у бегу на доўгія дыстанцыі ў Беларусі

15 студзеня
Хрышчэнскі забег (Баранавічы) 3|9|15 км
Рэгістрацыя [БФЛА]

15 студзеня
Grodno City Trail (Гродна) 5|10 км
Рэгістрацыя [GCT]

28 студзеня
XI адкрыты турнір Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы сярод ветэранаў ў памяшканні (Мінск) 3 км
Рэгістрацыя [БФЛА] дапускаюцца легкаатлеты старэйшыя за 35 год

26 лютага
Grodno City Trail (Гродна) 5|10 км
Рэгістрацыя [GCT]

9 красавіка
Bison Trail (Раўбічы)
1|2|5|10|20 км
Рэгістрацыя [BisonRace]

27-28 траўня
Аматарскі марафон "Налібакі"
Рэгістрацыя [Федэрацыя прыгодніцкіх гонак]

4 чэрвеня
Гарадзенская вандроўка (Гродна)
Рэгістрацыя ["Першая таймінг кампанія" 42195.by]

17 чэрвеня
Ультрамарафон Мінск (Мінск)
Рэгістрацыя [БФЛА]

12 лістапада
Bison XC 2,5|5 км
Рэгістрацыя [BisonRace]

Умоўныя знакі:
- трэйлавы забег (крос)
- шасэйны забег
- бег у памяшканні
- бег на стадыёне
Пасля даты і назвы забега даецца інфармацыя пра месца правядзення забегу і дыстанцыі, на якіх ладзіцца спаборніцтва. У квадратных дужках пазначаны асноўны арганізатар спаборніцтва. Націснуўшы на гіперспасылку з назвай спаборніцтва можна пазнаёміцца з рэгламентам забегу, альбо іншай інфармацыяй пра яго правядзенне. Націснуўшы на гіперспасылку "Рэгістрацыя" можна зарэгістравацца на прабег.

Наш расклад забегаў носіць азнаямляльны характар. Пра ўсе акалічнасці спаборніцтваў просім даведвацца непасрэдна ў арганізатараў забегаў і на афіцыйных інтэрнэт-старонках падзей.

Старонка з актуальнымі спаборніцтвамі будзе абнаўляцца: будуць выдаляцца мінулыя падзеі і з'яўляцца актульныя. Калі бачыце недакладнасці ў інфармацыі аб забегах, альбо жадаеце дадаць падзею, якая адсутнічае ў спісе - пішыце сюды: @rbmnohi, альбо ў каментарах

Умовы для дадавання падзеі:
падзея мусіць мець характар спаборніцтва з фіксацыяй часу ўдзельнікаў
спаборніцтва мусіць мець хаця б адну пазіцыю бегу на доўгія дыстанцыі (ад 3 км)
падзея мусіць мець рэгламент, даступны для агульнага азнаямлення
у каляндар дадаюцца толькі спаборніцтвы па бегу (шасэ, трэйл, стадыён, памяшканне). Не дадаецца бег з перашкодамі, трыятлон, велагонкі, лыжы і г.д.