Get Mystery Box with random crypto!

*** Уладзімір Някляеў У зменах часу вечнае нязменн | гр

*** Уладзімір Някляеў

У зменах часу вечнае нязменна:
Мароз! Каляды! Поўны цудаў дом,
Ялінка, нацярушанае сена,
Накрытае бялюткім абрусом
З Куццёю, са смаргонскім абаранкам,
З таўчоным макам!.. Божа, што за цуд!..
Як снег рыпіць! Які марозны гуд
Над храмам, скуль вяртаецца світанкам
Пасля ўсяночнай паспаліты люд,
А ўздоўж нябесных і зямных дарог
Ляцяць анёлы...
Нарадзіўся Бог!

З Калядамі!