Get Mystery Box with random crypto!

Паглядзі, колькі жыццяў вандруе ўва мне! Паглядзі, як сусветы | РазМова

Паглядзі, колькі жыццяў вандруе ўва мне!
Паглядзі, як сусветы гараць унутры асалодай нясцерпнай!
Гэта я – выкшталцоны алень, я – раз’юшаны дзік,
гэта я сплю на ладажскім беразе ўсцешанай нерпай.

Паглядзі, паглядзі, я – у кедры сібірскім арэх.
Я – касматы какос – грэю брушка ў спякотлівай Гане…
Гэта я па-над гаем удмурцкім шапчу “Інмарэ…”
і да поўначы любай нясу недасяжнае ззянне.

А туды, дзе накручвае жнівень палям бігудзі,
дзе буслы над радзімай маёй плач хаваюць старанна,
дзе застыла маўчанне і вусціш…
Туды не глядзі.
Там –
адкрытая рана.

Наста Кудасава

#паэзія_пратэсту
#хвілінка_паэзіі