Get Mystery Box with random crypto!

Вайна ва Украіне паўплывала не толькі на геапалітычны выбар Фі | RADNIANKOU

Вайна ва Украіне паўплывала не толькі на геапалітычны выбар Фінляндыі і Швецыі, якія захацелі далучыцца да НАТА, але і на беларускі пратэст.

Да нападу Расіі на Украіну большасць прыхільнікаў пратэсту прытрымліваліся ідэі нейтралітэту – быць па за геапалітычнымі саюзамі, альбо адразу быць у саюзе з РФ і ЕС. Сукупна за гэтыя два варыянты яшчэ ў пачатку лютага 2022 выказвалася больш 60% рэспандэнтаў. Нават падтрымка Лукашэнкі Пуціным не адбіла жаданне пратэсту мець добрыя стасункі з Крамлём.

З пачаткам вайны ўсё змянілася. Ідэі нейтралітэту згубілі 30% прыхільнікаў і цяпер 60% пратэсных беларусаў бачаць нашу краіну ў Еўрапейскім саюзе. Падзеі 2020 пачыналіся як не звязаныя з геапалітычным выбарам, але да яго ў выніку прыйшлі. Пратэстная аўдыторыя найбольш востра адчула пагрозу для суверэнітэту, якая ідзе ад Крамля.

Зацягванне вайны, гісторыі кшталту Бучы будуць пранікаць і ў бурбалку нейтральных беларусаў, а ідэі дыстанцыянавання ад Расіі пачнуць рабіцца ўсё больш папулярнымі ў беларускім грамадстве.

Графікі ў дынаміцы: https://public.flourish.studio/story/1254451