Get Mystery Box with random crypto!

Мінск — гэта ўзорны канцлагер. Менавіта ўспрыняццё рэпрэсій на | RADNIANKOU

Мінск — гэта ўзорны канцлагер. Менавіта ўспрыняццё рэпрэсій найбольш адрознівае сталіцу і рэгіёны ў нашым апошнім сумесным даследаванні з Народным апытаннем.

Наколькі моцна пераследуецца выказванне палітычных поглядаў, адрозных ад поглядаў, якія падтрымлівае дзяржава?

Адказ “вельмі моцна” абралі:

Мінск - 92%

Гомельская вобласць - 69%
Гродненская вобласць - 69%
Брэсцкая вобласць - 65%
Магілёўская вобласць - 65%
Мінская вобласць - 64%
Віцебская вобласць - 60%

Але апошнія дні адзначаюцца не толькі разгромам “Нашай нівы”, але і масавымі вобшукамі і арыштамі ў Бабруйску, Баранавічах, Брэсце, Віцебску, Глыбокім, Гомелі, Докшыцах, Лунінцы, Наваполацку, Оршы, Пінску ды Светлагорску.

Рэпрэсіі пойдуць далей і глыбей у рэгіёны. Як кажа Ягор Лебядок, ціск будзе рабіцца больш усеабдымным, больш будзе “крэатыву на месцах”. Першымі трапілі пад удар мясцовыя актывісты і медыі, але не варта выключаць, што гэтае кола будзе павялічвацца, закранаць і бізнес, і больш шырокія масы.