Get Mystery Box with random crypto!

Калісьці, яшчэ ў “даваенныя” часы, я пісаў у гэтым канале пра | RADNIANKOU

Калісьці, яшчэ ў “даваенныя” часы, я пісаў у гэтым канале пра рэгіёны. Тады з абласных гарадоў прыемна выдзяляўся мэр Брэста Аляксандр Рагачук. Ён шмат размаўляў з прэсай, з жыхарамі, не баяўся вострых пытанняў, вёў свой канал у тэлеграме (цяпер там 7500+ чалавек).

Але прэзідэнцкая кампанія раставіла ўсё па месцах: ён трапіў у спіс 30-ці давераных асобаў Аляксандра Лукашэнкі, прычым з’яўляўся там адзіным прадстаўніком органаў мясцовага кіравання. Цяпер у Брэста з’явілася яшчэ адна адметнасць — у гэтым горадзе знаходзіцца больш палітычных зняволеных, чым ва ўсіх астатніх абласных гарадах разам (апроч канешне ж Мінска). Вось лічбы:

Брэст - 74 чалавекі
Гомель - 19 чалавек
Гродна - 17 чалавек
Магілеў - 12 чалавек
Віцебск - 10 чалавек

Пінск - 22 чалавекі
Жлобін - 20 чалавек

Мінск - 188 чалавек

Пасля жніўня 2020 падзел мясцовых уладаў на цывільных і сілавікоў зноў павялічыўся. Раней кіраўніцтва выканкамаў мела моцны ўплыў і на сілавую вертыкаль, цяпер яны альбо дзейнічаюць паралельна, альбо ў спрэчных палітычных сітуацыях вырашаюць сілавікі. Адпаведна, у выпадку з Брэстам цяжка вызначыць, хто хоча больш выслужыцца — сам Рагачук, альбо мясцовыя сілавікі над якімі няма кантролю.

*Дадзеныя па палітзняволеных у нас на жаль абнаўляюцца вельмі хутка, але найлепш сачыць праз праект Politzek.me.