Get Mystery Box with random crypto!

З чым мы прыйшлі да вясны 2021 Святлана Ціханоўская, якая бол | RADNIANKOU

З чым мы прыйшлі да вясны 2021

Святлана Ціханоўская, якая больш за сем месяцаў дзейнічае ў выгнанні, а да таго і не думала займацца палітыкай мае 85% даверу пратэстнай аўдыторыі. Паўлу Латушку, які далучыўся да пратэсту ў жніўні і прапусціў прэзідэнцкую кампанію давяраюць 80% пратэсту. Ініцыятыва ByPol паўстала ў кастрычніку, не мае распіяраных лідараў – больш 75% даверу.

Віктар Бабарыка сядзіць у турме больш 10 месяцаў і застаецца найбольш папулярным палітыкам у краіне.

Гэта неверагодныя лічбы, на якія слаба ўплываюць і турмы, і выгнанне, і рэпрэсіі з прапагандаю. Партыя “Разам” за некалькі гадзін набірае тысячы чальцоў. Гэтая “новая апазіцыя” іншая, яна складаецца з айцішнікаў, рэкламшчыкаў, рэгіянальных блогераў і звычайных валанцёраў. Іх аб’ядноўвае не барацьба за палітычную ўладу, а жаданне перамен. Галоўнае заставацца разам :)

Пра ўсё гэтае, а таксама Дзень Волі, Франака Вячорку і перамовы з Лукашэнкам размаўлялі ў нашым свежым выпуску падкаста: https://newbelarus.vision/podcast/s12e03