Get Mystery Box with random crypto!

У чарговай перадачы 'Легенда пра кветку' гаворка пойдзе пра ра | Радыё Марыя Беларусь

У чарговай перадачы "Легенда пра кветку" гаворка пойдзе пра раслiну, якая шырока распаўсюджана ў Юдэйскай пустынi. Седзячы пад ей, наракаў на свой лёс прарок Iлля, паводле легенды яна была пакарана святым сямействам заўжды лазiць па гарах i жыць на камянях. Ад яе назвы ўтвораны прозвiшчы англiйскiх каралеў, яе малявалі на гярбах, у яе попеле шукалi золата. А арабы з яе дапамогай спрабавалі дазнацца пра вернасць сваiх жонак.
Слухайце аповед Анастасіі Аўдзевіч пра тую, якую называюць пахкай мятлой, бiзуном Хрыста, дрокам, мяцельнiкам цi генicтай.