Get Mystery Box with random crypto!

​​Яўген Пуставой: 'Беларусь заўжды была, ёсць і будзе. Паміж З | Пустовой. В духе правды

​​Яўген Пуставой:
"Беларусь заўжды была, ёсць і будзе. Паміж Захадам і Усходам. У гэтым наша сіла. У гэтым наш геапалітычны крыж. Мы цягнемся да міралюбівай місіі — будаваць масты. Але нас зноў і зноў прымушаюць быць Брэсцкай крэпасцю. Такі лёс нашай дзяржаўнасці. Нават паміж суседзямі здараецца так, што яны сварацца. Ці варта ж здзіўляцца непаразуменням паміж краінамі?
Незалежная Беларусь выходзіць на прастор Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.
А калі размова пра розныя цывілізацыі? А мы ж на памежжы. Калектыўны Захад і Расія. Раней хаця б у аднаго Бога верылі. Цяпер заходні істэблішмент адвярнуўся ад біблейскіх каштоўнасцяў. Стварылі сваю «біблію неалібералізму». «Новага чалавека» лепяць не з гліны, а з заган. Расія, наадварот, апранаецца ў даспехі віцязя, які бароніць ісціну і чалавечнасць. Але пачатак усіх супярэчнасцяў у звычайным і прымітыўным — у сквапных адносінах да чужога багацця: англасаксонскія эліты не згодныя, што два працэнты жыхароў планеты валодаюць трацінай сусветных радовішчаў карысных выкапняў. Гэта пра рускіх, пра нашых суседзяў, пра нас. А па-іншаму так званыя заходнія эліты не ўмеюць — толькі рабаваць.
Геапалітычны «водападзел» прайшоў па акваторыі Буга. Неаднойчы з таго боку ішлі заваёўнікі і акупанты. Цяпер на свой сусветны гвалт, рабаванне і махлярства яны навучыліся атрымліваць індульгенцыю ад міжнародных інстытутаў. Апраўдваць свае ўчынкі сусветнай «перамогай дэмакратыі і міжнародных правоў». Амерыканцы так дыскрэдытавалі гэтыя штампы, што брыдка становіцца. Таму значная частка чалавецтва імкнецца ствараць свае лакацыі для перамоў і ўзаемнага развіцця. Вось і атрымліваецца: з аднаго боку — ААН, ПАСЕ, АБСЕ, з другога — ШАС, БРІКС, АСЕАН. Па розныя берагі Буга. І мы зноў паміж гэтага «водападзелу».
Што цікава, беларусы — адны з заснавальнікаў ААН. Мэта была велічная: каб больш ніколі іншыя народы не страчвалі кожнага трэцяга. Але сёння сусветную трыбуну ператварылі ў бюро па дазволах на экспансію і войны. Пасля развалу Савецкага Саюза Лондан і Вашынгтон «захапілі» ААН — насамрэч сусветны «рэйдарскі захоп» у геапалітыцы. Прабачце, але вельмі саманадзейна. Мы гэтую вяршыню сусветнай дыялогавай пляцоўкі не пакінем. Па-першае, цана — мільёны жыццяў беларусаў, па другое — каб увесь свет чуў мірныя ініцыятывы Беларусі. Як бы там ні спрабавалі перашкодзіць выказаць канструктыўныя словы — іншыя краіны чуюць.
Альтэрнатыва — палітычная і эканамічная — еўраазіяцкі вектар. І там нас ведаюць. Не толькі, напрыклад, дзякуючы «БелАЗам» — магутным асілкам. Але і волату палітыкі. Аляксандра Лукашэнку лічаць патрыярхам еўразійскай інтэграцыі. І гэта сапраўды так. Беларусь заўсёды выступала за здаровае раўнапраўнае збліжэнне. Узяць хаця б той жа прыклад Саюзнай дзяржавы. Арыенцір для постсавецкай прасторы. Падцягвайцеся. Санкцыі супраць Расіі яскрава прадэманстравалі сапраўдны твар заходніх «партнёраў». Нельга разлічваць на іх палітычнае і эканамічнае сумленне. Трэба разам выпрацоўваць самадастатковую эканамічную палітыку. Каб замест спаборніцтва за рынкі збыту развіваць прамысловую кааперацыю.
Цяпер незалежная Беларусь выходзіць на прастор Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Гэтае аб'яднанне працягвае набіраць геапалітычную моц, але пры гэтым застаецца клубам раўнапраўных дзяржаў. ШАС у эканамічным плане — гэта альтэрнатыва ЕС, у палітычным — «сямёрцы». Гэта і вялізная пляцоўка спажыўцоў — больш за 3 мільярды чалавек — амаль кожны другі жыхар планеты. «Шанхайскі дух» блізкі і міжнародным ініцыятывам Мінска. Гэта ўзаемадзеянне розных цывілізацый без паглынання і дамінавання вялікіх над малымі. Дзеля агульнага дабра ўлічваючы інтарэсы кожнага. Гэта тое, чаго так не хапае заходняму светаўладкаванню. Альтэрнатыўны мэйнстрыму заходніх палітычных саюзаў «шанхайскі дух» блізкі пазіцыі Мінска — развівацца не ў піку камусьці, а дзеля агульных выгод. Такі запыт у многіх краін свету. У самых вялікіх дзяржаў свету. Нарэшце надыходзіць той час, калі невялікі Захад, нібыта хвост галавой, перастае віхляць вялікім Усходам."
#Пустовой #МЫБеларусь