Get Mystery Box with random crypto!

Аблокі белыя звісаюць з прамянёў. Смяецца сонейка ў блакітным | Приднепровский детский сад

Аблокі белыя звісаюць з прамянёў.
Смяецца сонейка ў блакітным небе.
І нават ветрык сціх. Між шэрых камянёў
Іскрыцца рэчка старадаўнім срэбрам.
Рамонкі ўздоўж дарог паніклыя крыху.
Над лугам кветкавым гудзенне пчолак.
Стракозы плаўна пырхаюць у мурагу.
Спіць на рацэ каля ракіты човен.
Так добра пасядзець сярод цяністых дрэў
Далей прыбраўшы клопаты і справы.
Каб сэрца ўзімку цёплы успамін сагрэў,
У душы я захаваю дзень яскравы.
#Каб_мова_родная_гучала
#Стреньковский_ЯС_НШ