Get Mystery Box with random crypto!

МОЎНЫ ЭТЫКЕТ: ВІТАНЬНІ Ў ЛЮБУЮ ПАРУ ДНЯ. ВІДЭА Маем выбар: ад | Толькі пра мову

МОЎНЫ ЭТЫКЕТ: ВІТАНЬНІ Ў ЛЮБУЮ ПАРУ ДНЯ. ВІДЭА

Маем выбар: ад нэўтральнага Вітаю да цяплейшых Вітаю цябе! Вітаю вас! Вітаю шчыра, сардэчна!
Больш пашанотлівае — Маё шанаваньне!
Кніжна-архаічныя — Дабраслаў! Чалом! Чалом-здароў!
Больш свойскія — Здароў! (або Здарова! Здаровы!) — скарочанае (каб ты) здароў быў / (каб ты) здарова была)

Адпаведнік how are you — наша спрадвечнае Як маесься? Як маецеся?

Як ні дзіўна, слова „прывітаньне“ не прызначана для вітаньня. Вось расейскае привет — і вітальны выклічнік, і назоўнік, які абазначае спосаб вітаньня (я пришёл к тебе с приветом), а яшчэ там ёсьць приветствие. Некаторыя беларусы пад уплывам расейскай блытаюцца. Але прывітаньне можна хіба што перадаць або зь ім выступіць.

cff6e90b6e8a4a0caa797794dfed2e30