Get Mystery Box with random crypto!

У працяг грыбной тэмы: ЯК ЗАВЕЦЦА САМЫ ГАЛОЎНЫ ГРЫБ? • У не | Толькі пра мову

У працяг грыбной тэмы: ЯК ЗАВЕЦЦА САМЫ ГАЛОЎНЫ ГРЫБ?

• У некаторых беларускіх дыялектах яго паважліва завуць проста ГРЫБ.
• У беларускай літаратурнай мове асноўная назва — БАРАВІК. У расейскай асноўная — „белый гриб“.
• Прыгожы беларускі выраз, напрыклад пра дзетак: „Яны ў цябе як баравічкі крамя́ныя!“ (па-расейску ня скажуць „дети как белые грибочки крепкие/здоровые“).
• На Беларускім Палесьсі бытуюць яшчэ назвы шчыры грыб; добры, праўдзівы, справядлівы грыб.

ВІДЭА