Get Mystery Box with random crypto!

Слова ШЫЛЬДА ведаюць усе беларусы, нават расейскамоўныя. Яно | Толькі пра мову

Слова ШЫЛЬДА ведаюць усе беларусы, нават расейскамоўныя.

Яно пазычанае, але вельмі даўно. Гэта стары германізм — такі самы, як і фарба, і дах, і гандаль, і тая самая шуфляда.

Слова асвоенае беларускаю моваю, адчуваецца як сваё. А ў расейскай літаратурнай мове слова „шильда“ не было і няма.

То не хаваймася пад чужымі „вывескамі“, а будзьма сабою. Пад сваёй шыльдай.

Вулічнае апытаньне пра слова шыльда: сур’ёзныя і сьмешныя адказы менчукоў пісьменьніку Зьмітру Бартосіку: