Get Mystery Box with random crypto!

ШТО ЗНАЧЫЦЬ „ПАМЯРКОЎНЫ“? Ці правільна разумеем слова? Белару | Толькі пра мову

ШТО ЗНАЧЫЦЬ „ПАМЯРКОЎНЫ“? Ці правільна разумеем слова?

Беларусаў лічаць памяркоўнымі. Успыхваюць дыскусіі: маўляў, адсюль нашыя беды. А мо мы надаем слову неўласьцівы сэнс?

Памяркоўны — ад меркаваць ‘думаць, раіцца; разьлічваць’. Яшчэ Іван Насовіч (1870) пачуў у народнай мове:

Памяркоўны ‘сообразный с требованием обстоятельства’: Памяркоўнае вядзе жыцьцё. Памяркоўныя робіць выдаткі.
Памяркацыя ‘разьлік’.

Пэўны прамоўца сьвядома навязвае іншае значэньне слова:

„…Белорусы — люди такие „памяркоўныя“. Они часто в истории, согнув голову, тихонько ходили по этой земле, боялись где-то слово промолвить“ (2008)

Тут памяркоўныя = запалоханыя і пакорлівыя.

Але памяркоўны — не пакорлівы злу! А разважлівы. Можа крыху запаволены. Зь ім можна згаварыцца: станоўчая якасьць чалавека заходняй цывілізацыі. Яшчэ памеркавацца азначае ‘паладзіць’:

Перастаньце сварыцца! Ніяк не памяркуюцца. Бо вазьму дубца, то памяркую вас (запісаў Фёдар Янкоўскі на Глушчыне).

Ня хочаш мірыцца, то прымусім дубцом. Якая ўжо тут пакора.

Пра сапраўднае значэньне слова —
ВІДЭА vox populi (дарэвалюцыйнае)