Get Mystery Box with random crypto!

Што значыць беларускі выраз „МАСКВА ВІДАЦЬ“ ? Маем беларускія | Толькі пра мову

Што значыць беларускі выраз „МАСКВА ВІДАЦЬ“ ?

Маем беларускія ўстойлівыя выразы з назвамі гарадоў — сваіх і чужых.

Напрыклад, „МАСКВА ВІДАЦЬ“: так кажам, калі ў роце надта кісла ці горка. Расейскі адпаведнік — „скулы сводит“.

Відаць, тут адбіліся пэўныя гістарычныя ўспаміны.

Цікава, што ў татарскай мове аналягічны выраз „Мәскәү күренә“ — пра надта сьветлую гарбату (прыкмету беднасьці). А ў самой расейскай „Москва видна“ — пра дзіравае, зношанае адзеньне.

Дэталёва тут https://d1x0owel20tlh4.cloudfront.net/a/maskva-vidac/31451472.html

#выразы_на_штодзень