Get Mystery Box with random crypto!

Выраз пра занадта актыўнага недарэку. Як дурань дзьверы (цягац | Толькі пра мову

Выраз пра занадта актыўнага недарэку. Як дурань дзьверы (цягаць, насіць) азначае рабіць нешта бессэнсоўнае, марнаваць шмат сілы.

Была показка: браты сказалі Івану-прасьцяку, каб той прынёс ім на поле полудзень ды замкнуў дзьверы. Але Іван не знайшоў замка, таму зьняў дзьверы з завесаў і панёс да братоў: калі дзьверы ў яго, то ніхто ж ня зможа зайсьці ў хату!

Клясычны агульнаэўрапейскі сынонім — сызыфава праца — не такі крыўдны.