Get Mystery Box with random crypto!

ЯК СЛОЎНЫЯ МАНІПУЛЯЦЫІ ЎПЛЫВАЮЦЬ НА СЬВЕТАПОГЛЯД Беласток ці | Толькі пра мову

ЯК СЛОЎНЫЯ МАНІПУЛЯЦЫІ ЎПЛЫВАЮЦЬ НА СЬВЕТАПОГЛЯД

Беласток ці Браціслава — „далёкае замежжа“, затое Магадан блізка.

Польшча ці Фінляндыя ня толькі для нас, а і для Расеі не далейшыя за Казахстан, аднак на кантроль над першымі Крэмль (пакуль што) яўна не прэтэндуе, таму і да „блізкага замежжа“ не залічвае.

І тэрміны „Прыбалтыка“ або „Закаўказьзе“ вымушаюць глядзець на адпаведныя краіны расейскім вокам.

А што значыць „іншамарка“? Каторая марка легкавога аўтамабіля для нас ня „інша-“ (акрамя „Джылі“)? І тут расейскі погляд на сьвет.

Чаму „рэспубліканскі саюз моладзі“? Ён зьвязаны з рэспубліканцам Трампам? „Рэспубліка“ замест краіна, дзяржава; „рэспубліканскі“ — замест нацыянальны, агульнанацыянальны. А „рэспублікамі“ ў СССР зваліся паняволеныя правінцыі.

У гістарычнай тэрміналёгіі — выразы „дамангольскі“ (напр., пэрыяд у архітэктуры), „польска-літоўскія фэадалы“, „узьяднаньне з Расеяй“ ды іншыя штампы расейска-савецкай ідэалягічнай школы.

Артыкул: https://d2r0s1pmhg5xrd.cloudfront.net/a/dalokaje-zamiezza/30329661.html