Get Mystery Box with random crypto!

БЕЛАРУСКІ МОЎНЫ ЭТЫКЕТ: ДЗЕНЬ НАРАДЖЭНЬНЯ • Віншаваньн | Толькі пра мову

БЕЛАРУСКІ МОЎНЫ ЭТЫКЕТ: ДЗЕНЬ НАРАДЖЭНЬНЯ

• Віншаваньні з днём нараджэньня — складнік нацыянальнай традыцыі. Ангельскае Happy Birthday to You, польскае Sto lat! — і воклічы, і сьпевы.
• Традыцыя гэтая даволі новая. Вялікім сьвятам у нашых продкаў былі радзíны (нарадзíны), само зьяўленьне новага чалавека.
Імяніны — дзень сьвятога/сьвятой, імем якога названы чалавек; гадавіну нараджэньня называюць імянінамі часьцей за ўсё ўмоўна.
• Выраз дзень нараджэньня / народзінаў нядаўні і таму варыянтны.
• Беларусы ўжываюць віншавальныя воклічы і сьпевы „Многая лета“ (царкоўнаславянізм з усходнехрысьціянскай літургіі), „Сто год“ (пераклад польскага сьпеву).
• Але многія хочуць уласнабеларускіх віншавальных сьпеўных воклічаў. Л. Пранчак і М. Сацура напісалі песьню „Сто гадоў“.
• С. Сокалаў-Воюш стварыў напевы з ключавымі словамі „Жыві доўга!“.
• Зычэньні, прыдатныя ў дзень народзінаў, ёсьць у фальклёрнай спадчыне: „Доўгага веку добраму чалавеку!“
Падрабязны артыкул:
https://d2r0s1pmhg5xrd.cloudfront.net/a/z-dniom-narodzinau/31967478.html