Get Mystery Box with random crypto!

„ПУСЬЦІ-ПАВАЛЮСЯ“ — ЦІ НЕ ПРА НАЦЫЯНАЛЬНЫ ХАРАКТАР ГЭТЫ ВЫРАЗ? | Толькі пра мову

„ПУСЬЦІ-ПАВАЛЮСЯ“ — ЦІ НЕ ПРА НАЦЫЯНАЛЬНЫ ХАРАКТАР ГЭТЫ ВЫРАЗ? ВІДЭА. Адказваюць менчукі

Пра беларускі выраз „пусьці-павалюся“ пісьменьнік і журналіст Зьміцер Бартосік распытаў менчукоў на вуліцы (запіс 2019 году).
• Выразу ня ведаюць многія расейскамоўныя гараджане, а нават ня ўсе беларускамоўныя.
• Паводле спытаных, выраз можа быць пра п’яных ці пра грузчыкаў.
• Сярод апытаных выпадкова апынуўся Генадзь Давыдзька — калісьці актор-купалавец, а потым ідэалягічны чыноўнік. Ён беларускай мовай валодае бездакорна, але дапусьціў, што гэта назва расьліны.
• А Рыгор Барадулін ужываў гэты родны яму выраз у вершах.
• Знайшліся тыя, хто ведаў значэньне выразу: або пра фізычна слабога чалавека, або пра бязвольнага, безадказнага, ня здольнага добра працаваць.
• Ці гэта рыса беларускага нацыянальнага характару? Людзі катэгарычна запярэчылі. Адна жанчына нават ацаніла колькасьць „пусьці-павалюся“ сярод беларусаў — у 30%: астатнія 70% маюць хрыбет.
https://d2r0s1pmhg5xrd.cloudfront.net/a/pusci-pavalusia/31957616.html