Get Mystery Box with random crypto!

„Мне мýляе“. Што гэта значыць? Ці можна перакласьці на расейск | Толькі пра мову

„Мне мýляе“. Што гэта значыць? Ці можна перакласьці на расейскую адным словам?

Муляе — ня проста „цісьне“. Гэта калі нешта адначасова перашкаджае, націрае ў нейкім месцы, чапляецца. Карацей, калі муляе — зьняць і выкінуць.

З тым жа коранем словы:
мýлкі (матрац)
мульмо ‘намуляны мазоль’
мýльле ‘намулянае месца’

І выразы:
замýляць вочы — дадзець, „дастаць“, дакучаць сваёй прысутнасьцю
мякка сьцеле, ды мулка спаць — пра дэмагога-абяцальніка

На расейскую мову адным словам мýляць не перакладзеш. У нас багатая мова, дазваляе своечасова дыягнаставаць мулкасьць і пазбывацца яе — і абутку, і ў жыцьці.

ВІДЭА з вулічным апытаньнем:


#Слоўнічак