Get Mystery Box with random crypto!

СВОЙСКІЯ ПТУШКІ: МІНІ-СЛОЎНІЧАК З АНІМАЦЫЯЙ • Беларускія і р | Толькі пра мову

СВОЙСКІЯ ПТУШКІ: МІНІ-СЛОЎНІЧАК З АНІМАЦЫЯЙ

• Беларускія і расейскія назвы біялягічных родаў і/ці відаў птушак маюць розны граматычны род: свойская гусьдомашний гусь; свойскі інды́к домашняя индейка.
Самец качкі — кáчар. А крыжак — від дзікай качкі, ад рухаў якога названы танец „Крыжачок“.
• Абедзьве беларускія назвы індык і калакут — вынік геаграфічнай памылкі: ён ня з Індыі і не з Калькуты, а з Амэрыкі. Дарэчы, індык кулдыячыць.
• Правільна скланяйма: куранякуранём — (няма) кураняці.
• Падзываюць птушак у розных гаворках па-рознаму: курэй — ціп-ціп і пуць-пуць, куранят — пыль-пыль і пуль-пуль, гусей — гуль-гуль і зю-зю.
• На Полаччыне адганяюць: куранят — апыль! качак — авуць! гусей — агыль! гусянят — азюль! Гэта архаічныя словаўтварэньні.

Артыкул тут: https://d2r0s1pmhg5xrd.cloudfront.net/.../31946198.html