Get Mystery Box with random crypto!

Беларускія мастакі стварылі «юбілейны» стыкерпак пра Беларусь | Толькі пра мову

Беларускія мастакі стварылі «юбілейны» стыкерпак пра Беларусь

На 20 выявах, аб’яднаных хэштэгам #BelarusIs, — незадаволены Кандрат Крапіва, малады Скарына, мілыя Топа і Яначка, прывабныя нячысьцікі і чароўныя рэчы зь беларускай міталёгіі. Галоўныя героі стыкерпаку — сёлетнія юбіляры Янка Купала, Якуб Колас, Марк Шагал.

«Гэтыя людзі стварылі культуру нашай краіны, але праз тое, што сьвет сёлета зрабіў нечуванае сальта з ног на галаву, іх юбілеі праходзяць амаль незаўважна на фоне іншых навін», — камэнтуе адна з мастачак-энтузіястак.