Get Mystery Box with random crypto!

ДОБРАЯ ГІСТОРЫЯ ПРА КАВУ „Хачу падзяліцца добрым. У Менску, у | Толькі пра мову

ДОБРАЯ ГІСТОРЫЯ ПРА КАВУ

„Хачу падзяліцца добрым. У Менску, у адной кавярні, у чаканьні жонкі, я падышоў да бару і папрасіў кавы (не філіжанку, а кубачак). Папрасіў забяліць вяршкамі. Дзяўчына не ўсё адразу зразумела. Але зразумела. Тут яе паклікала жанчына і нешта падказала. Дзяўчына заўсьміхалася, падышла да мяне і кажа: "Для Вас ёсьць прэзэнт. Адзін з нашых наведнікаў пакінуў цыдулку", — і паказвае цыдулку, прымацаваную да сьцяны. А ў ёй напісана: "Таму, хто будзе мовіць па-беларуску, прашу прэзэнтаваць кубачак кавы“. Зразумела, каву гэты добры чалавек аплаціў. Было вельмі прыемна. Я зразумеў, што і такім чынам мы можам памагчы адзін аднаму. Я зрабіў тое самае: пакінуў цыдулку з прэзэнтам для беларуса. Тое ж зрабіў у Мазыры (толькі ў півярні). Хай поўніцца наш Край добрымі людзьмі і ўчынкамі!“

Ⓒ Ulad Plaksa