Get Mystery Box with random crypto!

Падарунак для дзетак ад «Будзьма». Відэакніга-чытанка для мале | Толькі пра мову

Падарунак для дзетак ад «Будзьма». Відэакніга-чытанка для маленькіх па-беларуску

На ютуб-канале «Будзьма» выйшла відэакніга «Чытанка для маленькіх». Відэакнігу можна і ГЛЯДЗЕЦЬ, і СЛУХАЦЬ, і ЧЫТАЦЬ адначасова.

Укладальнікі кнігі — вядомыя знаўцы беларускай мовы Вінцук Вячорка і Пётра Садоўскі.

Казкі і вершы з малюнкамі на роднай мове для дзетак дашкольнага ўзросту агучылі Аня Хітрык і Павел Харланчук.

У «Чытанцы» сабраныя народныя, а таксама аўтарскія вершы і казкі, калыханкі і гульнёвыя прыпеўкі для дзетак да трох гадоў.

Мастачка — Святлана Канькова-Дударэнка.

Музыка — Аня Хітрык.

Глядзіце па спасылцы: