Get Mystery Box with random crypto!

Сёньня нарадзіўся Янка Купала. Для яго свабода немагчымая безь | Толькі пра мову

Сёньня нарадзіўся Янка Купала. Для яго свабода немагчымая безь беларускае мовы:
„Загаманіць праўдай цэламу сьвету громка, свабодна... — мы зможам толькі тады, калі ... займе пачэснае мейсца наша родная беларуская мова“.

Купала — стваральнік новай беларускай моўнай традыцыі. Ён узбагаціў яе яскравымі словамі: ваб — па-расейску „привлекательность“, мус — „необходимость“, вечнабыт, яснагляды... А цямрыца і няслава — словы, сёньня ня менш патрэбныя, чым тады...

Але гэтых словаў няма ў афіцыйных слоўніках, няма нават праграмнага слова беларушчына — пра сутнасьць беларусаў як асобнага народу.

Шырэй у артыкуле Вінцука Вячоркі: https://d2r0s1pmhg5xrd.cloudfront.net/a/mova-janki-kupaly/28606765.html

Фота: помнік Купалавай паэме „На Куцьцю“. Княжна, Князь, трое Ганцоў. Праект. Скульптар Гэнік Лойка