Get Mystery Box with random crypto!

Сёньня нарадзіўся Янка Купала. Для яго безь беларускае мовы св | Толькі пра мову

Сёньня нарадзіўся Янка Купала. Для яго безь беларускае мовы свабода немагчымая:
„Загаманіць праўдай цэламу сьвету громка, свабодна... — мы зможам толькі тады, калі ... займе пачэснае мейсца наша родная беларуская мова“.

Купала — стваральнік новай беларускай моўнай традыцыі. Ён узбагаціў яе яскравымі словамі: ваб — па-расейску „привлекательность“, мус — „необходимость“, вечнабыт, яснагляды... І ўсё яшчэ патрэбнае слова сядзелец 'вязень турмы'.

Але гэтых словаў няма ў афіцыйных слоўніках, няма нават праграмнага слова беларушчына — пра сутнасьць беларусаў як асобнага народу.

Шырэй у артыкуле Вінцука Вячоркі: https://svaboda.azureedge.net/a/mova-janki-kupaly/28606765.html