Get Mystery Box with random crypto!

„ЯК ДЗЯДЗЬКА Ў ВІЛЬНІ“ І „АЖНО МАСКВА ВІДАЦЬ“. Гарады ў белару | Толькі пра мову

„ЯК ДЗЯДЗЬКА Ў ВІЛЬНІ“ І „АЖНО МАСКВА ВІДАЦЬ“. Гарады ў беларускіх выразах

„Як дзядзька ў Вільні“ — выключна беларускі фразэалягізм.
Азначае 'зьбянтэжыцца ў нязвыклых абставінах’.

Ён з нацыянальнага эпасу „Новая зямля“ Якуба Коласа. Разьдзел „Дзядзька ў Вільні“ пра тое, як дзядзька Антось у банк езьдзіў.

Галоўны для тагачаснага беларуса горад адначасова і пазытыўны:
Як хітра, мудра збудавана!
Як чыста, хораша прыбрана! —
і прычына стрэсу для нязвыклага да гарадзкога ладу:
Ды дзядзьку страшна прыступіцца,
Спытаць людзей ён тут баіцца,
Бо ўсе такія надзіманы,
І хоць бы твар адзін рахманы…

Параўнаньне „Як дзядзька ў Вільні“ ня крыўднае, а іранічна-добразычлівае.

Маем беларускія выразы з назвамі іншых гарадоў. Напрыклад, „Масква відаць!“: так кажуць, калі ў роце надта кісла ці горка (расейскі адпаведнік „скулы сводит“). Відаць, гэта рэха пэўных гістарычных успамінаў.

Болей у артыкуле: https://svaboda.azureedge.net/a/jak-dziadzka-u-vilni/28876285.html