Get Mystery Box with random crypto!

ДРАБІНА — НЯ ЛЕСЬВІЦА. БЕЛАРУСКАЯ МОВА БАГАТАЯ Па-расейску сл | Толькі пра мову

ДРАБІНА — НЯ ЛЕСЬВІЦА. БЕЛАРУСКАЯ МОВА БАГАТАЯ

Па-расейску словам лестница называюць дзьве даволі розныя канструкцыі. А ў беларускай мове для іх асобныя словы:

Драбíна (або драбíны) — прыстасова лазіць, гэта два брусы з папярочкамі. Драбінамі завуць і калёсы (воз) з такімі бартамі.

Лесьвіца — плоскія прыступкі, каб падымацца і спускацца.

І па-ангельску Stairway to Heaven і Ladder to Heaven зусім розныя песьні. Дарэчы, у Коласа ёсьць сакавітая характарыстыка незаслужанае кар’еры: „І пайшоў наш ураднік угору, як цыган па драбінах на неба.

І складныя (рас. стремянка), і пажарныя — гэта ўсё драбіны.

Сынонім — лескі (або леска, ад дзеяслова лезьці). А дзіцячыя драбінкі для забаваў завем лáзілка.

Артыкул на тэму: https://svaboda.azureedge.net/a/drabina/31333841.html