Get Mystery Box with random crypto!

#Слоўнічак: ПТУШКІ (2). Хто такая берасьцянка, хто жыў у бажан | Толькі пра мову

#Слоўнічак: ПТУШКІ (2). Хто такая берасьцянка, хто жыў у бажантарнях і якія эмоцыі выклікаў выраз „гракі прыляцелі“ (гл. артыкул ↓)

ЖАЎРУК
жаваранак, жаўранак, жаўнарка…) — паходжаньне слова цьмянае. Іншыя славянскія мовы не дапамогуць: украінскае жайворонок, польскае skowronek, чэскае skřivan, баўгарскае сколовранец... Ці таго ж кораня, што „варона“, ці то ад гукаперайманьня? А ў беларускай народнай і паэтычнай традыцыі жаўрук любімая птушка, знак адраджэньня і свабоды.

БЕРАСЬЦЯНКА (рас. зяблик) — бо маскуе гняздо бярозавай карой.

ГІЛЬ (таксама сьнягір): ня блытайма з ґілём (гук Ґ выбухны) — кусачым аваднём.

ГРАК — маем дзеяслоў гракаць ‘каркаць; лаяць, крычаць’. А грачаняты ў нашым рэгіёне Эўропы некалі былі… далікатэсам.

БАЖАН (таксама фазан). Лацінскае імя гэтай каляровай курыцы Phasianus colchicus азначае, што яна родам з Грузіі, з-над ракі Рыёні. Празь нямецкую і чэскую мовы назва дайшла да нас як бажан. Радзівілы трымалі іх у бажантарнях.

Падрабязна — у артыкуле Вінцука Вячоркі (з анімацыяй): https://svaboda.azureedge.net/a/ptuski-bazan/31328561.html