Get Mystery Box with random crypto!

#Дунілавічы касцёл Найсвяцейшай Тройцы 1900-ыя / 2021 Мураван | Палявая пошта

#Дунілавічы
касцёл Найсвяцейшай Тройцы
1900-ыя / 2021

Мураваны храм у старажытным мястэчку з'явіўся ў другой палове ХVIII ст. Ім апекаваліся манахі-дамініканцы, пры іх кляштары працавала школа, бібліятэка і шпіталь. Пасля паразы паўстання Каліноўскага касцёл гвалтоўна перарабілі на царкву Маскоўскага патрыярхату. На старым здымку яшчэ можна пабачыць рэшткі кляштару, які таксама зруйнавалі царскія ўлады.
(фота: Сяргей Плыткевіч)