Get Mystery Box with random crypto!

Першая ў 2022 рубрыка #беларускіпанядзелак, у якой звычайна зн | Палявая пошта

Першая ў 2022 рубрыка #беларускіпанядзелак, у якой звычайна знаёмім вас з беларускамоўнымі праектамі ў тэлеграме. Сёння ў падборцы каналы пра гісторыю, мемы і культурніцкае жыццё ў Беларусі. Знаёмцеся, падпісвайцеся, распавядайце іншым!

@supermova — канал з штотыднёвай афішай беларускамоўных анлайн і афлайн мерапрыемстваў, а таксама пра годных беларусаў і годныя падзеі, якія натхняюць камунікаваць па-беларуску кожны дзень, усюды і з усімі.

@historyja — канал пра нашу гісторыю

@belaruskipioner — аўтарскі гістарычны канал пра БССР 1920-х, 1930-х гадоў: газеты, часопісы, фота, архітэктура і інш.

@karcinki — смешныя мемы, пацешныя відэа і цытаты з сэнсам. Выключна па-беларуску

@belsquad — канал з мемамі, прышпіламі, ціктокамі ды шмат чым іншым, з чаго можна парагатаць