Get Mystery Box with random crypto!

145 год таму, у Асташыне, што пад Наваградкам, нарадзіўся Ян Б | Палявая пошта

145 год таму, у Асташыне, што пад Наваградкам, нарадзіўся Ян Булгак. Лёс наканаваў яму стаць адным з самых слынных фатографаў свайго часу, "бацькам польскай фатаграфіі". Яго здымкі лічацца супольнай культурнай спадчынай Беларусі, Літвы і Польшчы.

Па традыцыі, у дзень народзінаў творцы робім адпаведную публікацыю на канале. Ад сябе магу парэкамендаваць гэты цудоўны артыкул ад 34travel, дзе можна пабачыць яшчэ больш старых паштовак і фотапараўнанняў.
#Булгак