Get Mystery Box with random crypto!

Прывітанне! Нарэшце Пылок ачуняла. Па-першая, праз маленькае м | кніжны пылок

Прывітанне! Нарэшце Пылок ачуняла. Па-першая, праз маленькае махлярства я атрымала чарговую кніжачка Барнса. Усе яго кніжкі ну такія ўжо дзе прыгожыя!! Па-другое, прывалакла 8 і 9 тамы Ерасі. Капец яны цяжкія! Карціначак усё меней, жорсткасці ўсё болей. Суворы сусвет. Па-трэцяе, падаруначак Галандскі дом. Паглядзіце які густоўны зрэз. Сямейная сага(эх, з сямейнымі сагамі цяжкавата, але абавязкова пачытаю). 4, дэтыктыў ва ўлонні Антычнасці, ха-ха і Піфагарыйскі трохкутнік(а забойца Гералікт, жартоўна мяркую я, але трэба пачытаць). Гішпанскі дэтыктыў заўжды харошы пакуль. Крацей, бліжэйшы тыдзень уладкаваны :)