Get Mystery Box with random crypto!

Вечарам пятніцы залезла пагаратаць прыкладанне для чытання і н | кніжны пылок

Вечарам пятніцы залезла пагаратаць прыкладанне для чытання і натрапіла на гэтую кніжку. Не адрывачюся прачытала. Ох, дарагія людзі і Вы пачытайце. Адчуванні такія разгубленныя. Дакументальны раман, вельмі прыстойны. Выдадзены ў 2011, пераклад 2022. Усе аргументы, якімі заспакойвалі сябе ўдзельнікі падзей такія знаёмыя. Сустракаюцца рэдактарска-карэктарскія хібы, але гэта другасная рэч. Вельмі чамусьці ўразіла згадка на дзерэрваых Рыцара, Смерць і Д'ябла. Не ведала, што з імі рабілася ў 1930-ыя.
Гравюра гэтая, дарэчы, вельмі сціплых памераў. 24,5 на 19,1 см. Праз гэта яшчэ болей уражвае дэталёвасць выканання.
У Борхеса е два вершыка па матывам. Яны харошыя. Пачытайце.