Get Mystery Box with random crypto!

Нават самыя светлыя і пяшчотныя словы не могуць выказаць усёй | Паляўнічы на вершы

Нават самыя светлыя і пяшчотныя словы не могуць выказаць усёй паўнаты пачуццяў, якія абуджае мамін вобраз. Хто сагрэў цябе сваім сэрцам? Мама. Хто адкрыў табе свет, поўны хараства і таямніц? Мама. Хто яшчэ ўмее так, як яна, ціха тужыць у адзіноце, чакаючы дзяцей, радавацца імі, аддаваць апошняе, дараваць за няўвагу?.. І як бы ні пасталелі і як бы далёка ні ад'ехалі дзеці ад роднай мясціны, яна застаецца для іх тою ж матуляю – добрай, ласкаваю, чулаю.