Get Mystery Box with random crypto!

Галубок буркуе, Зязюля кукуе, Сарока стракоча, А бацян клякоча | Паляўнічы на вершы

Галубок буркуе,
Зязюля кукуе,
Сарока стракоча,
А бацян клякоча.
Усе птушкі мову маюць,
Мовай роднай размаўляюць,
Мілагучнаю, сваёй, –
Гэтак, як і мы з табой.

Ценькае сінічка:
"Дзе мая сястрычка?"
Цёхкае салоўка:
"Дзе мая сяброўка?"
Ластаўка шчабеча:
"Дзе мая малеча?"
Кукуе зязюлька:
"Дзе мая матулька?"

Усе птушкі мову маюць,
Мовай роднай размаўляюць,
Мілагучнаю, сваёй, –
Гэтак, як і мы з табой.

Васіль Жуковіч