Get Mystery Box with random crypto!

«Сядай за руль маёй машыны» (Русукэ Хамагуці, 2021, 18+) Праг | 📷 ФотоСквот

«Сядай за руль маёй машыны» (Русукэ Хамагуці, 2021, 18+)

Прагляд пачнецца а 18:00!

Рэжысёра Юсукэ запрашаюць паставіць «Дзядзьку Ваню» для тэатральнага фестывалю ў Хірасіме. Па ўмовах дагавора ён не можа сам вадзіць машыну, таму яму наймаюць дзяўчыну-вадзіцеля —маўклівую Місакі. Праводзячы разам па некалькі гадзін у дзень, Юсукэ пачынае пераасэнсоўваць свае адносіны з жонкай, з якой яны жылі, здавалася, у шчаслівым шлюбе да яе раптоўнай смерці два гады таму. А Місакі спрабуе разабрацца з уласным няпростым мінулым.

Літаратурнай асновай сцэнарыя стала апавяданне Харукі Муракамі са зборніка «Мужчыны без жанчын». Прэм'ера адбылася на Канскім кінафестывалі 2021 года, дзе карціна атрымала прыз за лепшы сцэнарый, прыз ФІПРЭСІ і Прыз экуменічнага журы. Фільм таксама атрымаў прэмію «Оскар» за лепшы фільм на замежнай мове і стаў першай японскай карцінай, намінаванай на «Лепшы фільм года».

Прагляд будзе праходзіць на японскай мове з рускімі субцітрамі.

Час: 16.12, пятніца, 18:00.
Уваход: данэйшн.
Адрас: ФотаСквот, Кальварыйская 21/6.

#кинцо_под_винцо