Учора ў Мінску затрымалі экс-дацэнтку МДЛУ Наталлю Дуліну.
Раней
Наталля Дуліна працавала дацэнтам кафедры італьянскай мовы ў МДЛУ.
Пасля пачатку пратэстаў была звольненая з ВНУ за актыўную грамадзянскую пазіцыю. Увосень яна прымала ўдзел у забастоўках ва ўніверсітэце, падтрымлівала студэнтаў і знялася ў відэароліку, дзе асуджае гвалт з боку дзяржавы. Два разы затрымлівалася. Адбывала ў кастрычніку 2020 года 14-сутачны арышт.
Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце @viasna_bot
Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне @ViasnaSOS, @SosViasna