Мінінфарм Беларусі распаўсюдзіў памылковыя звесткі пра вынік галасавання на рэферэндуме: 4440813 – гэта не «65,16 % от общего количества участников», а ад агульнай колькасці ў 6815667 у спісе выбаршчыкаў.
Калі б глядзелі ад колькасці удзельнікаў (5359471), то 65,16 % склала б 3483656...
Цяпер дзейнічае норма Канстытуцыі: «Решение об изменении и дополнении Конституции путем референдума считается принятым, если за него проголосовало большинство граждан, внесенных в списки для голосования».
ЦВК у сваёй справаздачы выкарыстала фармулёўку «Результаты голосования по вопросу, вынесенному на референдум», што ў Мінінфарме зразумелі як % ад колькасці удзельнікаў, а не ад спісу выбаршчыкаў.
/// Я выношу за дужкі пытанне наконт праўдзівасці або непраўдзівасці лічбаў ЦВК.